Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Чэр 2024

Алейнік прыняў удзел у пашыранай сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС

Алейнік прыняў удзел у пашыранай сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС
Фота МЗС

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 11 чэрвеня прыняў удзел у пашыранай сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС сумесна з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-аднадумцаў, якія прадстаўляюць рэгіянальныя фарматы ўзаемадзеяння, такія як ШАС, АСЕАН, Асацыяцыя рэгіянальнага супрацоўніцтва прыбярэжных краін Індыйскага акіяна, Афрыканскі саюз, Ліга арабскіх дзяржаў і інш. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Падрабязна разгледжаны ключавыя аспекты фарміравання больш справядлівага светаўладкавання, а таксама роля краін Глабальнага Поўдня і Усходу ў гэтых працэсах. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя міжнародныя выклікі, сярод якіх забеспячэнне роўнай бяспекі, устойлівага развіцця і доўгатэрміновага эканамічнага росту.

Сяргей Алейнік у сваім выступленні адзначыў важнасць захавання міру, падтрымання эканамічнай стабільнасці і сацыяльнага дабрабыту народаў, абазначыў прыярытэтныя для нашай краіны напрамкі ўзаемадзеяння з БРІКС, а таксама агучыў зацікаўленасць Беларусі прымаць удзел у рабоце Аб'яднання ў якасці партнёра.

На палях мерапрыемства адбыліся двухбаковыя перагаворы з міністрам замежных спраў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Алі Сабры. Абмеркаваны шляхі актывізацыі двухбаковых адносін, гуманітарнае супрацоўніцтва і перспектыўныя эканамічныя праекты. Дасягнута дамоўленасць аб перазапуску інструментаў беларуска-ланкійскага ўзаемадзеяння.

Больш актыўны ўдзел Беларусі ў дзейнасці АСЕАН (у 2024 годзе ў арганізацыі старшынствуе Лаос), падтрымка ў міжнародных арганізацыях, графік перспектыўных кантактаў і развіццё дагаворна-прававой базы сталі тэмамі перагавораў з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Лаоса Салэмсай Камасітам.

Абмен візітамі на розных узроўнях і некалькі знакавых праектаў у гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах абмеркаваны з міністрам замежных спраў Каралеўства Саудаўская Аравія Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам.

Дадзена высокая ацэнка па выніках праведзенага ў маі 2024 года ў Эр-Рыядзе трэцяга пасяджэння Сумеснага беларуска-саудаўскага міжурадавага камітэта.

Сустрэча з міністрам замежных спраў Турцыі Хаканам Фіданам была сканцэнтравана на актуалізацыі ходу рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту міністра замежных спраў Беларусі ў Анкару ў лістападзе 2023 года, рэгіянальнай сітуацыі і ўзаемадзеянню ў міжнародных арганізацыях з акцэнтам на праблематыку АБСЕ.

З міністрам замежных спраў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Тае Ацке Селасіе абмеркавана спалучэнне эканамічных патэнцыялаў Беларусі і краін БРІКС, уключаючы Эфіопію, і мадальнасці сумеснай работы на эканамічным полі. Бакі ацанілі таксама перспектывы супрацоўніцтва па лініі сельскай гаспадаркі, адукацыі, умацавання прамысловага патэнцыялу Эфіопіі і пашырэння ўзаемнага гандлю.

Кароткі абмен меркаваннямі па актуальнай праблематыцы на палях мерапрыемства адбыўся таксама з міністрам замежных спраў Кітая Ван І і віцэ-прэм'ер-міністрам, міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі