14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прыбыў у Маскву для перагавораў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым і ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.
Сумеснае пасяджэнне калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі адбудзецца 14-15 снежня ў Маскве. Дыпламаты разгледзяць пытанні двухбаковага знешнепалітычнага супрацоўніцтва, тэматыку еўразійскай бяспекі, а таксама пытанні палітычнага, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі з дзяржавамі Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Карыбскага басейна.
Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне шэрага сумесных дакументаў, уключаючы праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2024-2026 гады.