11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыбыў у Бішкек для ўдзелу ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Бакі абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Садружнасці, рэалізацыю сумесных праграм, праекты дакументаў, якія выносяцца на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД", - удакладнілі ў знешнепалітычным ведамстве.