Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2024

Алейнік: паміж Беларуссю і Казахстанам падтрымліваецца актыўны шматузроўневы даверны дыялог

Алейнік: паміж Беларуссю і Казахстанам падтрымліваецца актыўны шматузроўневы даверны дыялог

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 11 красавіка сустрэўся з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Казахстана Муратам Нуртлеу, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе БЕЛТА.

Сяргей Алейнік падкрэсліў: "Мы рады выкарыстоўваць магчымасці гэтай шматбаковай пляцоўкі для правядзення двухбаковай сустрэчы і абмеркавання нашых двухбаковых адносін. Я хацеў бы адзначыць сапраўды вельмі пазітыўную дынаміку беларуска-казахстанскіх адносін, якія развіваюцца ў імя інтарэсаў нашых краін і народаў".

Міністр звярнуў увагу, што падтрымліваецца актыўны шматузроўневы даверны дыялог паміж дзвюма краінамі. "Гэты дыялог ажыццяўляецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Напаўняюцца новым зместам міжпарламенцкія сувязі, паслядоўна развіваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, міжурадавы дыялог і, вядома ж, наш дыялог паміж міністэрствамі замежных спраў, які мы не спыняем".

Кіраўнік МЗС сказаў аб важнасці развіцця трывалых сувязей паміж Беларуссю і Казахстанам у інтэграцыйных аб'яднаннях і падтрымцы адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях.

У ходзе сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў удзялілі асаблівую ўвагу пытанням падрыхтоўкі і правядзення ў бліжэйшыя месяцы ў Мінску 18-га пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Разгледжаны таксама ход выканання Плана супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін на 2023-2024 гады.

Міністры намецілі далейшыя крокі па пашырэнні ўзаемных кантактаў і рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку ў гуманітарнай і інфармацыйнай сферах. Яны абмеркавалі агульны стан дагаворна-прававой базы беларуска-казахстанскіх адносін, дамовіліся аб яе інвентарызацыі ў адпаведнасці з актуальнымі мэтамі і задачамі двухбаковага ўзаемадзеяння.

Міністры канстатавалі значны патэнцыял для пашырэння і актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з акцэнтам на ўмацаванне прамых эканамічных сувязей і пашырэнне сумесных праектаў на ўзроўні рэгіёнаў Беларусі і Казахстана.

Акрамя таго, бакі пацвердзілі курс на паслядоўнае ўмацаванне інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС, АДКБ, СНД і ШАС, а таксама на канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.

Сяргей Алейнік падзякаваў казахстанскаму калегу за паслядоўную падтрымку Беларусі ў пытанні далучэння да ШАС у якасці паўнапраўнага члена арганізацыі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі