10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 7-9 лістапада з рабочым візітам наведаў Швейцарскую Канфедэрацыю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас візіту праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі федэральных органаў улады і дзелавых колаў. "Абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, міжнародная сітуацыя, санкцыйная тэматыка, актуальныя сумесныя праекты ў сферах гандлю і інвестыцый", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
На сустрэчах пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні практыкі канструктыўнага дыялогу і стварэнні перадумоў для аднаўлення паўнацэннага ўзаемадзеяння ў розных галінах.