4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік абмеркаваў з паслом Індыі Сангітай Бахадур падрыхтоўку візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
"Абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у прыватнасці падрыхтоўка візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, правядзенне чарговага раўнда кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Індыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Адбыўся таксама абмен думкамі аб магчымасцях пашырэння гандлёва-эканамічнага, крэдытнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй.