14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Турцыі ў Беларусі Мустафой Азджанам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У ходзе размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-турэцкіх адносін, а таксама сітуацыю ў рэгіёне.