29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з паслом Індыі ў Беларусі Алокам Ранджанам Джа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Субяседнікі абмяняліся думкамі па ключавых напрамках беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах і абмеркавалі правядзенне значных двухбаковых мерапрыемстваў.
Кіраўнік індыйскай дыпламатычнай місіі перадаў пасланне ад імя міністра замежных спраў Індыі ў адрас кіраўніка беларускага МЗС з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, якое краіны адзначылі 17 красавіка 2022 года.
Раней пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі перадаў дзяржаўнаму міністру замежных спраў Індыі Мінакашы Лекхі віншавальнае пісьмо кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея.