31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дамініканскай Рэспублікі ў Беларусі Франкам Хансам Даненбергам Кастэльянасам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі канкрэтныя крокі па пашырэнні і паглыбленні беларуска-дамініканскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, у тым ліку па лініі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Яшчэ адна тэма - максімальнае выкарыстанне патэнцыялу ўзаемадзеяння ў галіне турызму, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій.
Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю дагаворна-прававой базы, у прыватнасці, падрыхтоўцы да падпісання пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб адмене віз.
"Міністр замежных спраў Беларусі высока ацаніў намаганні пасла ў яго дзейнасці па збліжэнні інтарэсаў абедзвюх дзяржаў і пажадаў яму поспехаў у далейшай дыпламатычнай кар'еры", - адзначылі ў прэс-службе.