11 лютага, Парыж /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель прынялі рашэнне адправіцца ў Мінск для ўдзелу ў перагаворах. Аб гэтым паведамілі ў Елісейскім палацы.
У заяве падкрэсліваецца, што абодва палітыкі "маюць намер прыкласці ўсе намаганні", каб дабіцца поспеху.