5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Беларусі Ігарам Кізімам актуальныя пытанні міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
"Абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах, - расказалі ў ведамстве. - Асаблівая ўвага ўдзелена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенай у красавіку 2017 года сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны".
Уладзімір Макей сёння таксама сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арменіі ў Беларусі Алегам Есаянам. Бакі разгледзелі пытанні беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.