2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніком рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонду імя Фрыдрыха Эберта (Кіеў) Штэфанам Мойзерам і паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-германскіх адносін.
Фонд імя Фрыдрыха Эберта з'яўляецца адным з найстарэйшых нямецкіх палітычных фондаў, блізкіх да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, што ўваходзіць у кіруючую кааліцыю.