8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня Перамогі беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным беларусам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Сімвалічная акцыя "Свечка памяці" праходзіць у МЗС Беларусі і ва ўсіх беларускіх загранустановах. Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 мая на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.
"Напярэдадні святога для ўсіх беларусаў свята - Дня Перамогі - і ў 80-годдзе вызвалення Радзімы беларускія дыпламаты аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным, спаленым і расстраляным у гады Другой сусветнай вайны. #МыПомнім і заклікаем помніць усіх #BY80", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.