12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі праходзяць у Нью-Дэлі ва ўрадавай рэзідэнцыі "Хайдарабад хаус", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля сустрэчы ў вузкім складзе адбудуцца афіцыйныя перагаворы ў пашыраным складзе, якія пройдуць у фармаце рабочага снедання. Затым запланавана цырымонія абмену падпісанымі двухбаковымі дакументамі і сустрэча лідараў дзвюх краін з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.
Як паведамляла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі напярэдадні візіту, на перагаворах плануецца абмеркаваць развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме. У цэнтры ўвагі будзе таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.