Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2019

Афіцыйны візіт прэзідэнта Егіпта ў Беларусь чакаецца ў чэрвені

Афіцыйны візіт прэзідэнта Егіпта ў Беларусь чакаецца ў чэрвені
Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі. Фота з архіва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Егіпта Абдэля Фатаха аль-Сісі чакаецца ў чэрвені. Аб гэтым сёння на адкрыцці вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што ён выступіць перад беларускімі парламентарыямі з прамовай. "Гэта будзе першае выступленне кіраўніка замежнай дзяржавы ў Авальнай зале", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён звярнуў увагу, што ў беларускіх парламентарыяў ствараецца нядрэнны зачын і для нарошчвання сувязей з дзяржавамі з розных рэгіёнаў свету. "Гэтаму садзейнічаюць кансультацыі, якія мы актыўна вядзём на палях міжпарламенцкіх арганізацый і на ўзроўні груп дружбы, а таксама пастаянныя кантакты з прадстаўнікамі ўплывовых міжнародных структур, дзелавых колаў і дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі", - растлумачыў ён.

Беларускі бок задавольвае, як зацікаўлена і па-дзелавому будуецца сёння дыялог з еўрапейскімі калегамі. Вельмі карысна, у прыватнасці, прайшлі перагаворы з прадстаўнікамі парламентаў Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, нагадаў спікер. Пастаянны і плённы характар маюць сустрэчы з парламентарыямі КНР, іх дэлегацыя цяпер знаходзіцца з візітам у Беларусі.

У цэлым міжнародную праграму вясенняй сесіі парламента Уладзімір Андрэйчанка ацаніў як даволі напружаную. Ён не стаў пералічваць усе мерапрыемствы, падкрэсліўшы толькі, што кожнае з іх неабходна разглядаць як падставу для замацавання пазіцый, дасягнутых у пашырэнні нацыянальных інтарэсаў. "Ключавой кропкай прыкладання намаганняў тут па-ранейшаму застаюцца гандлёва-эканамічныя пытанні. Часта іх вырашэнне ўпіраецца ў праблему СГА, далучэнне да якой абяцае Беларусі як немалыя выгады, так і відавочныя рызыкі. Дэпутаты падключыліся да вывучэння гэтай праблемы. І яна павінна стаць прадметам усебаковага аналізу на семінары, які плануецца арганізаваць сумесна з Сакратарыятам СГА", - нагадаў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі