23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў адбылася сустрэча намесніка міністра Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Жаклін Перкінс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Абмеркаваны асобныя аспекты развіцця двухбаковых адносін у кантэксце выхаду Вялікабрытаніі з ЕС", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.
Сустрэча адбылася напярэдадні ўступлення ў сілу законапраекта аб Brexit. Гэты дакумент быў адобраны брытанскім парламентам 22 студзеня і ў хуткім часе атрымае фармальнае адабрэнне каралевы Лізаветы ІІ. Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕС 31 студзеня.