25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым і выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Карэнам Карапецянам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.
"Учора па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з в.а. прэм'ер-міністра Арменіі Карэнам Карапецянам", - сказаў ён.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння, як двухбаковага, так і на шматбаковай аснове. "Прэм'ер-міністр Беларусі выказаў падтрымку армянскаму народу і выказаў гатоўнасць аказаць усю неабходную дапамогу", - дадаў Уладзіслаў Сычэвіч.