3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне са старшынёй Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніком фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Генадзем Зюганавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Размова адбылася напярэдадні правядзення VI Усебеларускага народнага сходу. КПРФ запрошана прыняць у ім удзел.
Аляксандр Лукашэнка і Генадзь Зюганаў абмеркавалі стан спраў у беларуска-расійскіх адносінах і перспектывы іх развіцця. Субяседнікі таксама абмяняліся меркаваннямі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Расійскай Федэрацыі.