30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым Новым годам, абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні ў сферы развіцця двухбаковых адносін, а таксама сітуацыю з пандэміяй.
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон дамовіліся прапрацаваць графік магчымых сустрэч на бліжэйшы час.