31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 31 жніўня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнты абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Падкрэслены стратэгічны характар партнёрства паміж Беларуссю і Таджыкістанам, узаемная зацікаўленасць у эфектыўнай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей.