2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Арменіі цёпла павіншаваў кіраўніка беларускай дзяржавы з надыходзячым Днём Незалежнасці.
Лідары краін абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных праектаў, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі з пандэміяй. Армен Саркісян ацаніў беларускі вопыт, адзначыўшы, што краіна дастойна спраўляецца з выклікамі. У сваю чаргу Арменія пакуль яшчэ не выйшла на пік па захваральнасці.
Прэзідэнт Арменіі падзякаваў беларускаму боку за канструктыўнае ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій, адзначыўшы карыснасць набытага вопыту ў гэтай сферы.
Прэзідэнты таксама абмяняліся думкамі па палітычных пытаннях, з улікам выбарчай кампаніі ў Беларусі і неспакойнай палітычнай сітуацыі ў Арменіі.
Акрамя таго, Армен Саркісян выказаў удзячнасць за пазітыўнае рашэнне аб выдзяленні ўчастка для будаўніцтва армянскай царквы ў Беларусі.