10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве Астаны сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Галоўнымі тэмамі размовы сталі пытанні эканамічнага і фінансавага характару. Акрамя таго, былі абмеркаваны крызісныя з'явы ў Еўрапейскім саюзе, выкліканыя ўведзенымі адносна Расійскай Федэрацыі санкцыямі, а таксама шэраг іншых пытанняў.
У ходзе тэлефоннай размовы кіраўнікі дзяржаў асобна спыніліся на падрыхтоўцы сустрэчы ў "нармандскім фармаце" ў Мінску.