30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У ходзе размовы бакі закранулі тэматыку беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных галінах і ролю ўрадаў у вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Было выказана перакананне, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных праектаў будзе садзейнічаць росту дабрабыту грамадзян і ўмацаванню міждзяржаўнага дыялогу.