1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін.
Асобнай тэмай размовы стала сітуацыя вакол Украіны.
У ходзе размовы прэзідэнты закранулі і іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння.