17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі падрыхтоўку саюзных праграм, адзначылі канструктыўнае і рэзультатыўнае ўзаемадзеянне міністэрстваў і ведамстваў абедзвюх краін па ўзгадненні бягучых пытанняў, дамовіліся аб далейшай каардынацыі дзеянняў.
Таксама абмяркоўваліся канкрэтныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў галіне энергетыкі і сельскай гаспадаркі.