2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раніцай 2 снежня правялі тэлефонную размову, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня маючага адбыцца ў Кыргызстане саміту Еўразійскага эканамічнага саюза. Абмеркавалі міжнародны парадак дня і абстаноўку, каардынацыю сумесных дзеянняў. Абмеркаваны таксама важныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння - імпартазамяшчэнне, рэалізацыя саюзных праграм.
Асобную ўвагу ўдзялілі супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці навуцы. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся на працягу года на базе Акадэміі навук арганізаваць і правесці Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі ў развіццё нядаўняй сустрэчы Прэзідэнта Расіі з вучонымі ў "Сірыусе" і на базе напрацаванага ў Беларусі вопыту (напрыклад, маштабны праект "100 ідэй для Беларусі").
Прэзідэнты намецілі і графік далейшых кантактаў, дамовіўшыся правесці ў снежні сустрэчу для абмеркавання практычных пытанняў рэалізацыі саюзнага будаўніцтва і эканамічных пытанняў.