Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Жнв 2017

Ад машынабудавання да карысных выкапняў - Беларусь і Афганістан абмяркоўваюць напрамкі супрацоўніцтва

16 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння з прэм'ер-міністрам Афганістана Абдулой Абдулой перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час перагавораў было адзначана, што найбольш перспектыўнымі з'яўляюцца такія сферы ўзаемадзеяння, як машына- і станкабудаванне, нафтахімія, нафтаперапрацоўка, сельская гаспадарка, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, падрыхтоўка кадраў і ахова здароўя.

Афганскі бок падкрэсліў зацікаўленасць у стварэнні сумесных вытворчасцей у сельскай гаспадарцы і прамысловасці, навучанні сваіх грамадзян у беларускіх ВНУ. Кіраўнік выканаўчай улады Афганістана заўважыў, што яго краіна багата на карысныя выкапні, таму перспектыўнай бачыцца сумесная распрацоўка іх радовішчаў.

"Сёння вельмі вялікай пагрозай для Афганістана з'яўляецца тэрарызм. У той жа час наш урад і народ поўныя рашучасці перабудаваць нанава сваю дзяржаву - як у сферы адукацыі, так і аховы здароўя, сельскай гаспадаркі", - звярнуў увагу Абдула Абдула.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, якія могуць быць цікавыя Афганістану. "Калі мы будзем здольныя дапамагчы нашаму дружалюбнаму афганскаму народу ў аднаўленні гаспадаркі, у яе развіцці, думаю, мы гэта зробім", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі