Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Май 2016

ААН плануе правесці трохмесячную акцыю "Інклюзіўная Беларусь"

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцтва ААН у Беларусі плануе правесці трохмесячную акцыю "Інклюзіўная Беларусь", у час якой увага грамадства будзе звернута на слабаабароненае становішча ахвяр насілля, гандлю людзьмі, а таксама мігрантаў, бежанцаў, асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Такая інфармацыя была агучана 31 мая на сустрэчы міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча і пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Санакі Самарасінхі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС.

Пастаянны прадстаўнік ПРААН таксама агучыў прапанову стварыць кансультатыўную групу высокага ўзроўню па распрацоўцы праграмнага дакумента ў галіне вяршэнства права і доступу да правасуддзя і выказаў надзею, што МУС прыме ў гэтым удзел. "Санака Самарасінха выказаў удзячнасць міністру за гатоўнасць да адкрытага дыялогу і адзначыў, што сустрэча паслужыць умацаванню дружалюбных адносін, якія будуюцца на аснове ўзаемадапамогі і канструктыўнага падыходу", - дадалі ў МУС.

Ігар Шуневіч выказаў удзячнасць за садзейнічанне і падтрымку, што аказваюцца Беларусі агенцтвамі ААН, у нарошчванні нацыянальнага патэнцыялу ў праваахоўнай сферы. Ён станоўча ацаніў факт прыняцця рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2015-2020 гады і выказаў гатоўнасць садзейнічаць рэалізацыі дакумента з улікам пастаўленых перад органамі ўнутраных спраў задач і бягучых прыярытэтаў службовай дзейнасці.

Міністр заявіў, што МУС мае намер удзяліць больш увагі рэфармаванню крымінальна-выканаўчай сістэмы. Акцэнтавалася ўвага на зацікаўленасці МУС у прыцягненні пасільнай донарскай падтрымкі для рэалізацыі ініцыятывы па пераўтварэнні выхаваўчай калоніі нумар 2 (Бабруйск) у выхаваўчы цэнтр для асоб, якія ўчынілі злачынства ў непаўналетнім узросце, а таксама для завяршэння будаўніцтва і абсталявання рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы для асуджаных.

"Кіраўнік міліцэйскага ведамства заручыўся падтрымкай пастаяннага прадстаўніка ПРААН, які паабяцаў дапамагчы з пошукам патэнцыяльных донараў і прыцягненнем фінансавання", - адзначылі ў МУС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі