Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Май 2017

47-е пасяджэнне Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў пройдзе ў Мінску ў 2018 годзе

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2018 годзе ў Мінску 47-га пасяджэння Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Арганізацыйны камітэт створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі нумар 165р ад 10 мая. Старшынёй назначаны намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Аргкамітэту даручана ў трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў.

Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і іншых арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі