Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

8 Жнв 2019

Дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі дапоўнена новымі праектамі

Дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі дапоўнена новымі праектамі

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 301 "Аб інавацыйных праектах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацвярджаюцца дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Указам скарэкціраваны пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. У гэты спіс уключаны 21 новы праект. Таксама дапаўняецца пералік мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне дзевяці праектаў размешчаных у рэгіёнах арганізацый, напрыклад, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік", "Чырвоны харчавік", "Аршанскі інструментальны завод", "Баранавіцкі завод станкапрылад".

"Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дасць магчымасць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі