Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

4 Кст 2016

Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2017 годзе - рост канкурэнтаздольнасці эканомікі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 358 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе - рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэнне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

У дакуменце таксама вызначаны ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 год: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектара эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уключэнне ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.

Базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе паслужыць зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9 працэнтаў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $1,4 млрд.

Валавы ўнутраны прадукт у 2017 годзе прагназуецца на ўзроўні 101,7 працэнта адносна 2016 года.

У знешнім гандлі прадугледжваецца забяспечыць дадатную дынаміку - тэмп росту экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 103,8 працэнта да 2016 года.

Інфаграфiка. Задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 годПрадукцыйнасць працы прагназуецца на ўзроўні 101,8 працэнта да папярэдняга года. Пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе перавышаць тэмп росту рэальнай заработнай платы (101,5 працэнта) і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (101,3 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі