4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 358 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2017 годзе - рост канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэнне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.
У дакуменце таксама вызначаны ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2017 год: забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, фінансавае аздараўленне арганізацый рэальнага сектара эканомікі, стварэнне эфектыўнай сістэмы занятасці, рост прадукцыйнасці працы, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уключэнне ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес.
Базай захавання макраэканамічнай стабільнасці ў 2017 годзе паслужыць зніжэнне інфляцыі да ўзроўню, які не перавышае 9 працэнтаў, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў суме $1,4 млрд.
Валавы ўнутраны прадукт у 2017 годзе прагназуецца на ўзроўні 101,7 працэнта адносна 2016 года.
У знешнім гандлі прадугледжваецца забяспечыць дадатную дынаміку - тэмп росту экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 103,8 працэнта да 2016 года.
Прадукцыйнасць працы прагназуецца на ўзроўні 101,8 працэнта да папярэдняга года. Пры гэтым прадукцыйнасць працы будзе перавышаць тэмп росту рэальнай заработнай платы (101,5 працэнта) і рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва (101,3 працэнта).