Год нараджэння: 1989
Пачатак прафесійнай кар'еры: 2003
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе – з 2005
Вікторыя Азаранка – прадстаўнік Беларусі ў сусветнай эліце жаночага тэніса.
У сакавіку 2009 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры прабілася ў дзясятку наймацнейшых тэнісістак свету, у сакавіку 2011 года яна паднялася на 3-е месца сусветнага рэйтынгу.
У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню сярод беларускіх тэнісістак і ў кар'еры выйграла турнір серыі "Вялікага шлема" – адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. Гэта дало магчымасць Вікторыі Азаранка стаць першай ракеткай планеты.
Раней з беларусак у дзясятку сусветнай класіфікацыі ўдавалася прабівацца толькі мінчанцы Наталлі Зверавай, якая ў сярэдзіне 1980-х гадоў дабіралася да 5-га радка.
Бягучы рэзультат у рэйтынгу WTA: 20-я пазіцыя (28 кастрычніка 2024)
Найлепшы рэзультат у рэйтынгу WTA – 1-я пазіцыя (з 30 студзеня 2012; Вікторыя Азаранка знаходзілася на вяршыні рэйтынгу на працягу 52 тыдняў)
У 2005 годзе Азаранка выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і Адкрыты чэмпіянат ЗША ў юніёрскім разрадзе і была названа ITF чэмпіёнкай свету сярод юніёрак 2005 года. Яна стала першым іграком з Беларусі, які дабіўся гэтага звання.
Пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў міксце – Адкрытага чэмпіянату ЗША 2007 года (у пары з Максімам Мірным) і Адкрытага чэмпіянату Францыі 2008 года (у пары з Бобам Браянам).
Залаты медаль Алімпіады-2012 ў Лoндане ў міксце (у пары з Макcімам Мірным)
Бронзавы медаль Алімпіады-2012 ў Лондане ў адзіночным разрадзе
Другое месца адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (2012)
Пераможца 20 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе
– у Брысбене, Маямі і Мемфісе (2009); Маскве i Стэнфардзе (2010); Маямі, Марбелье і Люксембургу (2011); Сіднеі, Мельбурне (Australian Open), горадзе Доха, Індыян-Уэлсе, Пекіне, Лінцы (2012); Мельбурне, горадзе Доха, Цынцынаці (2013), Брысбене, Індыян-Уэлсе і Маямі (2016).За высокае прафесійнае майстэрства, выдатныя спартыўныя дасягненні і за здабытую перамогу ў турніры "Вялікага шлема" Australian Open у Мельбурне рашэннем Прэзідэнта Беларусі Вікторыя Азаранка ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені (28 студзеня 2012).
У 2009 годзе Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры трапіла на Падагульняючы турнір WTA. У 2010 і 2011 гадах яна таксама выступала ў гэтых спаборніцтвах. У 2011 годзе беларуска трапіла ў фінал, дзе ўступіла чэшцы Петры Квітавай.
У сезоне-2012 Вікторыя Азаранка выйграла 6 турніраў WTA: у Сіднеі, Мельбурне (Australian Оpen), Досе, Індыян-Уэлсе, Пекіне, Лінцы.
26 студзеня 2013 г. Вікторыя Азаранка другі раз стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).
У лютым 2013 г. беларуска абараніла чэмпіёнскі тытул на турніры Qatar Total Open, абыграўшы ў фінале сваю непрымірымую саперніцу Серэну Уільямс, што стала першай перамогай Вікторыі Азаранка над амерыканкай з 2009 г. Далей на працягу сезона беларускую тэнісістку непакоілі траўмы, што вымусіла яе зняцца з некалькіх турніраў, у тым ліку з Уімблдона.
Вікторыя Азаранка ўдачна вярнулася на корт, выйграўшы турнір у Цынцынаці, дзе ёй зноў удалося пераадолець супраціўленне Серэны Уільямс у фінальным паядынку. На US Open, аднак, беларуска пацярпела няўдачу: у фінале сустрэліся па жэрабю Вікторыя і Серэна, і на гэты раз малодшая з сясцёр Уільямс узяла верх.
У 2014 годзе Вікторыя Азаранка не змагла выйграць ніводнага турніру ў Сусветным туры. Прычынай таму сталі траўмы, што напаткалі беларускую тэнісістку. Толькі на старце сезона-2014 Вікторыя Азаранка дасягнула фіналу ў аўстралійскім Брысбене, дзе ўступіла Серэне Уільямс. Беларуска была вымушана завяршыць сезон у верасні і заняцца сваім здароўем.
Чарговы сезон, у 2015 годзе, Азаранка пачала абнадзейліва, атрымаўшы перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і на турніры ў г. Доха над тэнісісткамі з топ-20 сусветнага рэйтынгу. Драматычна для Вікторыі ў 2015-м разгарнулася барацьба з лідарам сусветнага жаночага тэніса Серэнай Уільямс. Беларуска ўступіла амерыканцы на грунтавым турніры ў Мадрыдзе, маючы на сваім рахунку тры (!) матчболы. Зноў вядучыя тэнісісткі Беларусі і ЗША сустрэліся на адкрытым чэмпіянаце Францыі, дзе мацнейшай аказалася Уільямс.
У 2016 годзе Вікторыя Азаранка адкрыла сезон у Аўстраліі на турніры ў Брысбене, стаўшы пераможцай. У фінале яна была мацнейшая за Анжэлік Кербер з Германіі. Для Вікторыі Азаранка гэта быў першы тытул з 2013 года і 18-ы ў кар'еры. Сапраўдным поспехам для беларускі стала перамога на кортах у Індыян-Уэлсе, дзе ў фінале яна перамагла Серэну Уільямс, і ў Маямі.