Віцебская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўночным усходзе краіны
Віцебская вобласць мяжуе з Расіяй, Літвой і Латвіяй.
Віцебская вобласць уваходзіць у еўрарэгіён "Азёрны край". Тут знаходзіцца больш за 2800 азёр, больш як 500 рэк. Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці – амаль 60 % яе прыпадае на векавыя хвойныя лясы.
Асноўная рэлігія – праваслаўе.
Віцебск – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 2 гарады абласнога падпарадкавання.
Віцебская вобласць мяжуе з трыма краінамі і мае развітую дарожную інфраструктуру. Праз рэгіён праходзяць некалькі аўтамабільных дарог міжнароднага значэння.
Даўжыня чыгункі ў Віцебскай вобласці перасягае 1200 км. Асноўныя чыгуначныя вузлы – Віцебск, Орша і Полацк. Міжнародныя чыгункі, якія злучаюць Расію з Украінай, Польшчай, Літвой, праходзяць праз тэрыторыю вобласці.
Па тэрыторыі рэгіёну працякае некалькі рэк. Самыя буйныя з іх – Дзвіна і Днепр.
У Віцебску размешчаны аэрапорт.
Віцебская вобласць – развіты прамысловы рэгіён Беларусі. Больш як 23 % працаздольнага насельніцтва занята на прамысловых прадпрыемствах.
У ліку асноўных галін прамысловасці:
Асноўнымі індустрыяльнымі цэнтрамі з’яўляюцца Віцебск, Полацк і Орша. У Віцебску размешчана свабодная эканамічная зона "Віцебск".
Віцебская вобласць багата на радовішчы карысных выкапняў. Прамыслова здабываюцца:
Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць 1,6 млн га. На долю жывёлагадоўлі прыпадае 55% аграпрамысловага комплексу вобласці, на раслінаводства – 45%. Сельгаспрадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса свініны, птушкі, вырошчванні лёну, збожжавых, агародніны.
Развіты азёрна-рыбныя гаспадаркі.
Віцебская вобласць мае багатую культурную спадчыну – больш як 3 тыс. помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры і архітэктуры. У вобласці 27 музеяў, 2 тэатры, філармонія.
Віцебшчына – радзіма знакамітага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
У вобласці выдаецца 25 дзяржаўных газет.
Віцебская вобласць ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, якія пакінулі свой след у сусветнай культуры.
У Полацку нарадзіліся і жылі:
Непадалёк ад Віцебска знаходзіўся маёнтак рускага мастака-перадзвіжніка Ільі Рэпіна. Яго маёнтак у вёсцы Здраўнёва адноўлены, цяпер тут знаходзіцца музей мастака.
Знакаміты даследчык Усходняй Сібіры, чыім імем названы горны масіў Верхаянскіх гор, - Іван Чэрскі родам з цяперашняга Верхнядзвінскага раёна.
Марк Шагал нарадзіўся ў Віцебску ў 1887 годзе. У горадзе захаваўся яго дом, дзе сёння знаходзіцца музей мастака.
У Віцебску тварылі Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі.
Аляксандр Пушкін, Іван Лажэчнікаў, Іван Бунін, Уладзімір Маякоўскі, Глеб Успенскі таксама маюць гістарычныя сувязі з Віцебскай вобласцю.