Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" | Беларуская культура | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Лагатып XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (2024)
Лагатып XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (2024)

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялогу культур паміж рознымі народамі і краінамі.

Гісторыя Фестывалю

18 ліпеня 1992 года ў Віцебску прайшоў першы фестываль мастацтваў. Ля вытокаў фестывалю стаяла тры дзяржавы Беларусь, Расія і Украіна. Мэтай краін-арганізатараў было азнаёміць віцяблян і гасцей горада з песеннай творчасцю славянскіх народаў.

У 1993 годзе фестываль "Славянскі базар" стаў членам Міжнароднай федэрацыі арганізатараў фестываляў (FIDOF). У тым жа годзе пашырылася і геаграфія ўдзельнікаў: на флагштоку фестывалю ўпершыню з'явіліся сцягі Славакіі, Кыргызстана, Літвы, Турцыі, Балгарыі, Югаславіі.

З 1995 года фестываль праводзіцца пад асабістым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З таго ж года "Славянскі базар" стаў называцца "Міжнародным фестывалем мастацтваў".

У 1996 годзе фестываль упершыню трансліраваўся па сістэме спадарожнікавага тэлебачання, што зрабіла прагляд свята мастацтваў даступным жыхарам усёй планеты.

У 2009 годзе адбылося адкрыццё Алеі лаўрэатаў, удастоеных спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення".

У 2011 годзе прайшоў юбілейны XX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". За 20 гадоў у горадзе Віцебску пабывалі больш за 55 тысяч удзельнікаў з 68 краін свету. На галоўнай сцэне "Славянскага базару ў Віцебску"  у Летнім Амфітэатры   адбылося 316 канцэртаў, якія наведалі каля трох мільёнаў гледачоў.

Галоўнай інтрыгай фестывалю на працягу ўсяго часу яго існавання з'яўляецца міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Таксама ў рамках фестывалю праходзяць міжнародны дзіцячы музычны конкурс, кіна- і тэатральныя праграмы.

Фестываль немагчыма ўявіць без вернісажу пад адкрытым небам, дзе выстаўляюцца выдатныя працы сучасных мастакоў, без горада майстроў, у якім прадстаўлены народныя промыслы. На фестывалі традыцыйна праходзяць Дзень Саюзнай дзяржавы, гала-канцэрты майстроў культуры Беларусі, Расіі, Украіны, праграмы "Фестываль без межаў", "Тэатральныя сустрэчы", "Зорны час".

Плошча зорак "Славянскага базару"

Кожны год на легендарнай сцэне фестывалю ў Летнім амфітэатры ўручаецца заснаваная ў 2005 г. Прэзідэнтам Беларусі спецыяльная ўзнагарода "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення". Яе лаўрэатамі могуць стаць "дзеячы культуры і мастацтва, творчыя калектывы, арганізацыі, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях".

Па традыцыі імя новага ўладальніка ўзнагароды арганізатары трымаюць у сакрэце да дня адкрыцця фестывалю. І, як правіла, віншуе лаўрэата асабіста Прэзідэнт Беларусі.

Сімвал узнагароды – пазалочаная статуэтка дзяўчыны-музы, якая ў выцягнутых руках трымае вянок з валошак, а за яе спінай развяваецца накідка – знак творчага натхнення. Фігура дзяўчыны лунае, дакранаючыся адной нагой да паўсферы, што ўвасабляе зямны шар, які апяразвае стужка з надпісам "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення".

У 2009 годзе на ніжняй тэрасе Летняга амфітэатра з'явілася Алея зорак, якая пазней ператварылася ў Плошчу зорак. Тут лаўрэаты спецыяльнай узнагароды атрымліваюць права адкрыць імянны знак: у Віцебску гэта сімвал фестывалю – кветка валошкі – з імем уладальніка і годам уручэння.

Уладальнікамі ганаровай фестывальнай узнагароды і імянной валошкі на Плошчы зорак сталі:

Ці ведаеце вы, што...

У 2000 годзе фестываль устанавіў рэкорд, сабраўшы на сцэне прадстаўнікоў абсалютна ўсіх славянскіх народаў, якія жывуць на зямлі.

Фестываль двойчы прызнаваўся FIDOF "Лепшым фестывалем года" ў 2000 і 2004 гадах. У 2005 у Віцебску адбылася Асамблея гэтай міжнароднай федэрацыі, што стала прызнаннем высокага ўзроўню правядзення "Славянскага базару ў Віцебску".

На "Славянскі базар" – без візы

У 2019 годзе ў замежных гасцей форуму ўпершыню з'явілася магчымасць прыехаць на "Славянскі базар" без візы – пропускам на граніцы стаў білет на фестываль. Згодна з распараджэннем, падпісаным кіраўніком дзяржавы, грамадзяне дзясяткаў краін маглі ўехаць ва ўсіх пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Плануецца, што і ў будучым фестывальны Віцебск зможа прымаць паклоннікаў форуму ў спрошчаным парадку.

Бязвізавы ўезд у 2024 годзе даступны з 4 па 21 ліпеня (АДНАК! прыехаць неабходна не пазней за дату, пазначаную ў білеце на канцэрт).

Каб наведаць "Славянскі базар" без візы, пры сабе неабходна мець:

  • дзеючы дакумент для выезду за граніцу (пашпарт), тэрмін дзеяння якога павінен перавышаць дату запланаванага выезду  Республікі Беларусь не меней чым на 90 суак. У выпадку прыезду на "Славянскі базар у Віцебску" білет на мерапрыемства фестывалю з'яўляецца заменай візы для грамадзян краін, з якімі Рэспубліка Беларусь мае візавы рэжым;
  • білет на фестываль (набываць білеты на мерапрыемствы форуму мастацтваў  неабходна ў афіцыйных аператараў – партнёраў фестывалю);
  • страхавы поліс (медыцынскае страхаванне, дзеючае ў Беларусі, на суму не менш як 10 тысяч еўра;
  • грошы (не менш як Br64, або каля 25€, на кожны дзень знаходжання).

Славянскі базар-2024

У 2024 годзе XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня (асноўныя мерапрыемствы з 11 па 14 ліпеня). У ім прымуць удзел прадстаўнікі 33 краін свету.

"Госці з будучыні". Новы праект для дзяцей прэзентуюць на "Славянскім базары ў Віцебску"

На "Славянскім базары" ўпершыню будзе прадстаўлена джазавая праграма на аргане

Дзень нацыянальных культур краін-удзельніц ШАС пройдзе 12 ліпеня на "Славянскім базары"

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі