Міхаіл Высоцкі
Міхаіл Высоцкі – выдатны канструктар, вядомы вучоны ў галіне механікі і комплекснага праектавання мабільных машын, доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік НАНБ, Герой Беларусі. З яго імем звязаны ўздым айчыннага аўтамабілебудавання, стварэнне ў Беларусі новых мадэлей грузавога і пасажырскага аўтатранспарту.
З’яўляючыся многія гады генеральным канструктарам ВА "БелАўтаМАЗ", Міхаіл Высоцкі распрацаваў канцэпцыю сучаснага магістральнага аўтацягніка, а ўзначаліўшы Аб'яднаны інстытут машынабудавання, здолеў згуртаваць вакол гэтага мазгавога цэнтра прадстаўнікоў вядучых прадпрыемстваў краіны. На фасадзе інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка з барэльефам выдатнага вучонага.