Жарэс Алфёраў
Выбітны вучоны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец беларускага Віцебска.
У 2000 годзе Жарэс Алфёраў атрымаў Нобелеўскую прэмію за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў – фактычна за стварэнне прынцыпаў мабільнай сувязі. Дзякуючы адкрыццям Алфёрава планета ступіла ў лічбавую эру.
Жарэс Алфёраў нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу №42 у Мінску. Адвучыўся некалькі семестраў у Беларускім Політэхнічным Інстытуце (цяпер БНТУ) і без іспытаў быў прыняты на факультэт электроннай тэхнікі Ленінградскага электратэхнічнага інстытута імя У.І. Ульянава (Леніна), які скончыў у 1952 году. З 1953 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А.Ф. Іофе, дзе спачатку быў малодшым навуковым супрацоўнікам, а з 1987 па 2003 год з'яўляўся дырэктарам. Алфёраў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Расійскай Акадэміі навук з 1991 па 2017 год.
У Беларусі Жарэс Алфёраў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2001), ордэнам Дружбы народаў (2009).