Будслаўскі фэст у Мядзельскім раёне
Тысячы паломнікаў штогод збіраюцца на каталіцкі Будслаўскі фэст, які праходзіць 2 ліпеня ў Мядзельскім раёне. Сёння Будслаў з'яўляецца важным пастырскім цэнтрам і месцам асаблівага культу. Пабудаваны ў 1767 годзе Будслаўскі касцёл Ушэсця Маці Божай стаў Нацыянальным санктуарыем, дзе захоўваецца святыня-ахоўніца краіны – абраз Маці Божай Будслаўскай. У шматканфесійнай Беларусі Будслаў наведваюць людзі ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў.