Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Абрад хрышчэння ў водах ракі Нёман у Навагрудскім раёне

4
Абрад хрышчэння ў водах ракі Нёман у Навагрудскім раёне
У Дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і ў дзень святкавання Хрышчэння Русі 28 ліпеня праходзіць боская літургія на беразе ракі Нёман паблізу Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра. У адным богаслужэнні злучаюцца два таінствы – хрышчэнне і еўхарыстыя (прычашчэнне). Пры гэтым само хрышчэнне праводзіцца ў водах Нёмана. Таінствы прымаюць і дзеці, і дарослыя.