Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Свята Курбан-байрам у Іўі – горадзе чатырох канфесій

11
Свята Курбан-байрам у Іўі – горадзе чатырох канфесій
У горадзе Іўе Гродзенскай вобласці, дзе пражывае адна з вялікіх мусульманскіх абшчын Беларусі, адзначаюць свята Курбан-байрам. Цікава, што яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя драўляныя мячэці ўпрыгожвалі многія беларускія гарады і мястэчкі – Мір, Клецк, Навагрудак, Слонім... Да нашых дзён арыгінальная пабудова канца XIХ стагоддзя захавалася толькі ў Іўі, які неафіцыйна называюць татарскай сталіцай краіны. Цікава, што гэты храм стаў падарункам мясцовым татарам ад каталічкі графіні Эльвіры Замойскай. У 2012 годзе на цэнтральнай плошчы Іўя быў устаноўлены манумент "У гонар дружбы і адзінства канфесій Іўеўшчыны". Ён аб'ядноўвае чатыры стэлы з аркамі, кожная з якіх прысвечана адной з чатырох канфесій, прадстаўнікі якіх жывуць у Іўі і раёне: католікам, праваслаўным, мусульманам і іўдзеям. Таксама ў горадзе працуе музей нацыянальных культур.