Рыжанкоў: Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную БеларусьПершы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў нагадаў, што ў Беларусі ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў. Ён падкрэсліў, што гэта дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь. "Моладзь таксама хоча, каб у Беларусь прыязджала шмат гасцей, хоча ганарыцца сваёй краінай, хоча, каб за мяжой нас бачылі не толькі праз прызму сацыяльных сетак, а такімі, якія мы ёсць на самай справе"...