Ці з'явіцца ў Беларусі расійская ядзерная зброя? Вось што аб гэтым сказалі ў МЗС"Беларускі бок перакананы, што на змену канфрантацыйнай рыторыцы і гонцы ўзбраенняў павінен прыйсці канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялог, накіраваны на ўмацаванне архітэктуры глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, шматбаковых механізмаў раззбраення, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ў ядзернай сферы", - падкрэслілі ў беларускім МЗС...