22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, а таксама ветэранаў і ўсіх суграмадзян з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Тэкст віншавання сёння зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. "У рэспубліцы створана надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сіл, удасканальваецца баявая падрыхтоўка ваеннаслужачых", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт выказаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. "Сваёй самаадданасцю і гераізмам яны прадэманстравалі цяперашняму пакаленню салдат і афіцэраў прыклад сапраўднага патрыятызму і вернасці воінскаму абавязку", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.