Знакаміты акцёр, рэстаратар і вінароб Жэрар Дэпардзьё прыляцеў у Беларусь з азнаямленчым візітам. У нашу краіну артыста прывялі не толькі творчыя планы, але таксама інтарэс да сельскай гаспадаркі і эканомікі краіны ў цэлым. Напярэдадні Дня Незалежнасці Дэпардзьё наведаў пасольства Беларусі ў Парыжы, дзе атрымаў запрашэнне асабіста ўбачыць беларускія аграрныя і турыстычныя аб'екты. І надоўга адкладваць паездку ў Мінск не стаў.