Увечары Жэрар Дэпардзьё прыехаў у афіцыйную рэзідэнцыю Прэзідэнта Беларусі "Азёрны", дзе прайшла нефармальная сустрэча з кіраўніком дзяржавы.
У свабоднай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё абмеркавалі тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным свеце, развіцця тэхналогій па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Безумоўна, гаварылі аб кінематографе, магчымых праектах супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.