Праграму 3 верасня адкрылі III Міжнародныя Капланаўскія чытанні ў Дзіцячай школе мастацтваў Рагачова. Ім папярэднічалі ўрачыстая цырымонія прысваення гэтай установе адукацыі імя Анатоля Каплана, а таксама адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар вядомага мастака, ураджэнца Рагачова. У чытаннях прыняў удзел калекцыянер з Санкт-Пецярбурга Ісаак Кушнер, які перадаў у дар Рагачову восем карцін Анатоля Каплана з асабістай калекцыі.