Пісьменнікі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія прыбылі на Дзень пісьменства ў Рагачоў, прынялі ўдзел у міжнародным літаратурным свяце "На зямлі Макаёнка", прысвечаным 95-годдзю знакамітага драматурга. На малой радзіме Андрэя Макаёнка – у аграгарадку Журавічы Рагачоўскага раёна – адбыліся мітынг памяці і ўскладанне кветак да помніка народнаму пісьменніку Беларусі, творчая сустрэча з чытачамі і прэзінтацыі кніг.