На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця адбылося і ўручэнне другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У гэтым годзе на конкурс было пададзена семдзесят твораў, а лаўрэатамі сталі сем аўтараў:
Аляксандр Марціновіч – зборнік гістарычных апавяданняў "Цяпло колішніх вогнішчаў", намінацыя "Лепшы твор прозы";
Мар’ян Дукса – кніга "Птушка вечнасці - Душа", намінацыя "Лепшы твор паэзіі";
Сяргей Давідовіч – кнігі "Дзедава жалейка", "Баявая нічыя", "Залаты буліт", намінацыя "Лепшыя творы для дзяцей і юнацтва";
Ягор Конеў – п’еса "Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы", намінацыя "Лепшы драматургічны твор";
Мікалай Барысенка – кніга "Рэха "Вялікай вайны" ва Усходняй Беларусі (1914-1918)", намінацыя "Лепшы твор публіцыстыкі";
Таццяна Мацюхіна – "Беларускі імпрэсіянізм", намінацыя "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства";
Сяргей Клімковіч – "Таямніца кватэры №8", намінацыя "Лепшы дэбют".