Маладзёжны фестываль у гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей 1 чэрвеня сабраў у Віцебску больш за 7 тысяч дзяцей з усёй вобласці. Старт мерапрыемству даў мітынг-рэквіем "Беларусь памятае. Моладзь памятае" на плошчы Перамогі.
Пасля ўскладання кветак да мемарыяла воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны ў суправаджэнні калектыву барабаншчыкаў Baraband маладзёжнае шэсце адправілася ад плошчы Перамогі да Летняга амфітэатра.