Дабрачынная акцыя "Нашы сэрцы – дзецям" з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў горада, прадстаўнікоў улады прайшла 1 чэрвеня ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Супрацоўнікам дома дзіцяці ўручылі ключы ад спецыяльнага аўтамабіля для інвалідаў-калясачнікаў з пад'ёмным устройствам і сертыфікат на набыццё сродкаў гігіены.